Скачать 0.83 Mb.
|
ПРИКАЗ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 29 мая 2009 г. N 674 ОБ УТВЕРЖДЕНИИ НОРМ ОЦЕНКИ РЕЗУЛЬТАТОВ УЧЕБНОЙ ДЕЯТЕЛЬНОСТИ И КРИТЕРИЕВ ОЦЕНКИ ПОВЕДЕНИЯ УЧАЩИХСЯ ОБЩЕОБРАЗОВАТЕЛЬНЫХ УЧРЕЖДЕНИЙ На основании подпункта 4.8 пункта 4 Положения о Министерстве образования Республики Беларусь, утвержденного постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 29 октября 2001 г. N 1554, Министерство образования Республики Беларусь ПРИКАЗЫВАЕТ: Утвердить прилагаемые: Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам; Критерии оценки поведения учащихся общеобразовательных учреждений. Министр А.М.Радьков КонсультантПлюс: примечание. В связи с невозможностью отображения по техническим причинам текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]", а текст с подчеркиванием - в угловые скобки "<...>". ^ ОБЩЕОБРАЗОВАТЕЛЬНЫХ УЧРЕЖДЕНИЙ ПО УЧЕБНЫМ ПРЕДМЕТАМ Глава 1 ОБЩИЕ ПОЛОЖЕНИЯ Глава 2 ^ ПРЕДМЕТАМ НА I СТУПЕНИ ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ 2.1. Оценка результатов учебной деятельности по учебному предмету "Русский язык" в школах с русским языком обучения и "Белорусский язык" в школах с белорусским языком обучения з ^ Ў ШКОЛАХ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ, ПА РУСКАЙ МОВЕ Ў ШКОЛАХ З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ 2.3. Оценка результатов учебной деятельности по учебным предметам "Литературное чтение" и "Лiтаратурнае чытанне" 2.4. Оценка результатов учебной деятельности по учебному предмету "Математика" 2.5. Оценка результатов учебной деятельности по учебному предмету "Человек и мир" Глава 3 ^ ПО УЧЕБНЫМ ПРЕДМЕТАМ НА II, III СТУПЕНЯХ ОБЩЕГО СРЕДНЕГО ОБРАЗОВАНИЯ 3.1. Ацэнка вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" Навучанне беларускай мове як вучэбнаму прадмету мае на мэце сфармiраваць у вучняў сiстэму ведаў пра мову i маўленне, навучыць карыстацца беларускай мовай ва ўсiх вiдах маўленчай дзейнасцi (чытанне, слуханне, гаварэнне, пiсьмо); фармiраваць культуру вуснага i пiсьмовага маўлення. Плануемыя вынiкi навучання ў прадметна-дзейнаснай форме вызначаюцца вучэбнымi праграмамi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi адукацыйнага стандарта па вучэбным прадмеце "Беларуская мова". У адпаведнасцi са зместам i аб'ёмам лiнгвiстычных i маўленчых ведаў, уменняў i навыкаў кантролю i ацэнцы належаць: узровень засваення тэарэтычнага матэрыялу; узровень сфармiраванасцi вучэбна-моўных i нарматыўных (арфаграфiчных, пунктуацыйных, граматычных) уменняў i навыкаў; узровень сфармiраванасцi камунiкатыўных уменняў i навыкаў. Ацэнка вуснага адказу Вуснае апытанне з'яўляецца адным з метадаў кантролю вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў. Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правiлаў, азначэнняў i ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, а таксама ўменне школьнiкаў ствараць звязнае, лагiчна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму. Пры ацэнцы адказу вучня ўлiчваюцца: 1) ступень усвядомленасцi вывучанага; 2) пацвярджэнне тэарэтычных звестак прыкладамi, 3) паўната; 4) фактычная дакладнасць адказу; 5) лагiчнасць i дакладнасць маўлення; 6) правiльнасць маўлення. Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi вуснага адказу
Ацэнка ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных уменняў i навыкаў Сфармiраванасць вучэбна-моўных уменняў i навыкаў правяраецца з дапамогай практычных заданняў на аснове моўнай тэорыi. Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi ступенi сфармiраванасцi вучэбна-моўных уменняў i навыкаў
Ацэнка арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў Для праверкi арфаграфiчнай i пунктуацыйнай пiсьменнасцi вучняў выкарыстоўваюцца дыктант (слоўнiкавы, тэкставы) i тэставыя заданнi. З ix дапамогай правяраюцца: па арфаграфii: уменне правiльна пiсаць словы на вывучаныя правiлы; па пунктуацыi: уменне ставiць знакi прыпынку ў адпаведнасцi з вывучанымi правiламi. З мэтай праверкi арфаграфiчнай пiсьменнасцi праводзяцца слоўнiкавыя дыктанты. Аб'ём слоўнiкавага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь. Крытэрыi ацэнкi кантрольнага слоўнiкавага дыктанта
У кантрольных тэкставых дыктантах тэксты павiнны быць даступныя па змесце для вучняў пэўнага класа i адпавядаць нормам сучаснай беларускай лiтаратурнай мовы. Аб'ём тэксту кантрольнага дыктанта павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь. Да канца першай чвэрцi, а ў V класе на працягу I паўгоддзя, захоўваецца аб'ём тэксту, рэкамендаваны для папярэдняга класа. Пры наяўнасцi дадатковых моўных i маўленчых заданняў аб'ём дыктанта будзе адпавядаць першай лiчбе ў таблiцы для пэўнага класа. Пры падлiку колькасцi слоў у тэксце бяруцца пад увагу загаловак, усе самастойныя i службовыя часцiны мовы, выклiчнiкi. Перад правядзеннем дыктанта на дошцы запiсваюцца словы, незразумелыя вучням, а таксама тыя, з напiсаннем якiх вучнi яшчэ не знаёмiлiся. Для кантрольнага дыктанта падбiраюцца тэксты, у якiх вывучаныя арфаграмы i пунктаграмы пададзены не менш чым 2 - 3 разы. Узровень насычанасцi тэкстаў павiнен быць прыкладна такiм: V клас - не больш за 5 слоў; VI - VII - не больш за 7; VIII - IX - не больш за 10; X - XI класы - не больш за 12 слоў. У тэксты кантрольных дыктантаў уключаюцца словы толькi на тыя арфаграфiчныя i пунктуацыйныя правiлы, якiя замацоўвалiся на папярэднiх уроках. Кантрольныя дыктанты рэкамендуецца праводзiць пасля вывучэння найбольш значных тэм, найважнейшых i цяжкiх для засваення арфаграфiчных правiлаў, у канцы чвэрцi i навучальнага года. Ацэньваючы работы, неабходна зыходзiць з таго, што можна прад'яўляць патрабаваннi толькi да тых ведаў, якiя павiнны быць засвоены вучнямi. Таму ў час праверкi пiсьмовых работ усе арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя школьнiкамi, выпраўляюцца, аднак пры ацэнцы ўлiчваюцца не ўсе. Не ўлiчваюцца пры ацэнцы i не выносяцца на палi наступныя памылкi: 1) на правiлы, не прадугледжаныя школьнай праграмай для пэўнага класа; 2) на яшчэ не вывучаныя правiлы; 3) у слоўнiкавых словах, праца над якiмi яшчэ не праводзiлася; 4) апiскi, якiя скажаюць графiчны выгляд слова (пульба, мямля замест бульба, зямля); 5) асобныя няправiльныя напiсаннi, што з'явiлiся ў вучняў пад уплывам графiкi iншай мовы (i - и); 6) незахаванне аўтарскiх знакаў прыпынку. Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi. Пры выстаўленнi бала няцотная колькасць нягрубых памылак акругляецца на карысць вучня. Памылкi, якiя паўтараюцца (колькi б iх нi было), лiчацца за адну. Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная падобная памылка залiчваецца як самастойная. Калi ў адным слоўнiкавым слове дапушчаны 2 i больш памылкi, то ўсе яны лiчацца за адну. Два выпраўленнi на месцы арфаграм цi пунктаграм неабходна лiчыць за адну памылку. Пры наяўнасцi ў рабоце 5 - 7 выпраўленняў не на месцы арфаграм (пунктаграм) адзнака знiжаецца на 1 бал. Пры наяўнасцi больш за 7 выпраўленняў - на 2 балы. Крытэрыi ацэнкi тэкставага дыктанта
Пералiк нягрубых, аднатыпных i iншых памылак прыведзены ў дадатку. У комплекснай кантрольнай рабоце, якая складаецца з дыктанта i дадатковых заданняў (фанетычных, лексiчных, граматычных i iнш.), выстаўляюцца дзве адзнакi - за кожны вiд працы. Абедзве адзнакi выстаўляюцца па беларускай мове ў адну графу журнала: 8/7, 5/4, 3/3. Крытэрыi ацэнкi дадатковага задання
Арфаграфiчныя i пунктуацыйныя памылкi, дапушчаныя пры выкананнi дадатковых заданняў, уключаюцца ў лiк памылак дыктанта. Калi праводзiцца кантрольны дыктант з дадатковымi заданнямi, аб'ём тэксту дыктанта памяншаецца на 20 слоў. Калi дадатковае заданне мае творчы характар, то яно ацэньваецца ў адпаведнасцi з крытэрыямi ацэнкi творчых работ. Ацэнка камунiкатыўных уменняў i навыкаў вучняў На гэтым узроўнi ацэньваюцца ўменнi правiльна i паслядоўна выкладаць думкi ў адпаведнасцi з тэмай i задумай, узровень маўленчай падрыхтоўкi вучняў, г. зн. уменнi карыстацца моўнымi сродкамi ў адпаведнасцi са стылем i жанрам, тэмай i задачамi выказвання. Для ацэнкi камунiкатыўных уменняў i навыкаў выкарыстоўваюцца розныя вiды творчых работ, у першую чаргу пераказы, пераклады i сачыненнi. У якасцi навучальных выкарыстоўваюцца падрабязныя, сцiслыя, выбарачныя пераказы, пераказы з дадатковымi заданнямi. У якасцi кантрольных - падрабязныя пераказы. Аб'ём тэксту кантрольнага пераказу павiнен адпавядаць патрабаванням Iнструкцыi аб парадку фармiравання культуры вуснай i пiсьмовай мовы ў агульнаадукацыйных установах Рэспублiкi Беларусь. У I паўгоддзi ў V класе агульнаадукацыйных устаноў з рускай i iншымi мовамi навучання праводзяцца толькi навучальныя пераказы, якiя ацэньваюцца па нормах для IV класа. Пераказы, пераклады i сачыненнi ацэньваюцца дзвюма адзнакамi: першай ацэньваюцца змест i маўленчае афармленне, другой - арфаграфiчныя, пунктуацыйныя i граматычныя памылкi: З - М --------- I - V - Г Змест ацэньваецца па наступных крытэрыях: адпаведнасцi работы тэме i асноўнай думцы; паўнаце i глыбiнi раскрыцця тэмы; правiльнасцi выкладу фактычнага матэрыялу; звязнасцi, лагiчнасцi, паслядоўнасцi выкладу. Пры ацэнцы маўленчага афармлення творчых работ улiчваюцца: разнастайнасць слоўнiка i граматычнага ладу маўлення вучняў; стылявое адзiнства i выразнасць маўлення, наяўнасць (адсутнасць) маўленчых недахопаў. Пiсьменнасць ацэньваецца паводле колькасцi дапушчаных арфаграфiчных, пунктуацыйных i граматычных памылак. Наяўнасць арыгiнальнай задумы i яе добрая рэалiзацыя дазваляюць павысiць першую адзнаку за сачыненне на 1 бал. Крытэрыi i паказчыкi ацэнкi творчых работ вучняў
Ацэнка тэстаў Эфектыўным спосабам праверкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi школьнiкаў з'яўляюцца тэставыя заданнi, на выкананне якiх патрабуецца мiнiмальная колькасць часу. Тэсты можна выкарыстоўваць у якасцi навучальных i кантрольных. З ix дапамогай настаўнiк зможа праверыць, а вучнi замацаваць вучэбны матэрыял па ўсiх тэмах i раздзелах курса беларускай мовы. Колькасць заданняў па розных тэмах можа быць неаднолькавая (ад 5 i больш). Тэст за ўзровень агульнай базавай адукацыi ўключае ад 10 да 30 заданняў, за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыi - да 40 (у залежнасцi ад мэт i задач праверкi). Крытэрыi ацэнкi тэставых работ
Класiфiкацыя памылак Тэкставыя (зместавыя) памылкi Памылкi, якiя прыводзяць да парушэння асноўных прымет тексту, у лiнгваметодыцы называюць тэкставымi. Да тыповых тэкставых памылак адносяцца: 1) падмена тэмы, асноўнай думкi i аўтарскай пазiцыi тэксту-арыгiнала пры напiсаннi пераказу; 2) неапраўданае скарачэнне або павелiчэнне падтэм пры пераказе тэксту-арыгiнала; 3) непаўната раскрыцця асноўных падтэм, якiя аб'ядноўваюць змест тэксту; 4) адсутнасць аргументаў для доказу выказаных у сачыненнi думак; 5) няўменне выкарыстоўваць веды, уласныя назiраннi, лiтаратурныя крынiцы, жыццёвы вопыт для абгрунтавання ўласнай пазiцыi ў сачыненнi; 6) неадпаведнасць зместу сачынення заяўленай у загалоўку тэме; 7) скажэнне фактаў, падзей, iмён, назваў, дат; 8) парушэнне паслядоўнасцi развiцця думкi ў тэксце; 9) парушэнне прычынна-вынiковых, часавых сувязей памiж сказамi; 10) парушэнне сэнсавай цэласнасцi тэксту; 11) парушэнне лагiчнай сувязi памiж сказамi ў межах адной сэнсавай часткi; 12) пропуск сказаў, неабходных для лагiчнага развiцця думкi; 13) неабгрунтаваны падзел тэксту на абзацы; 14) парушэнне суразмернасцi частак тэксту (уступ, асноўная частка, заключэнне). Тэкставыя памылкi ў школьнай практыцы традыцыйна абазначаюцца лiтарай З (змест). Маўленчыя памылкi Маўленчыя памылкi - гэта парушэннi патрабаванняў камунiкатыўных якасцей маўлення (дакладнасцi, лагiчнасцi, чысцiнi, дарэчнасцi, выразнасцi i багацця). Да маўленчых памылак адносяцца наступныя: 1) ужыванне слова цi ўстойлiвага выразу з неўласцiвым яму значэннем: Чарнавус валодае добрымi адносiнамi з супрацоўнiкамi iнстытута (правiльна: мае адносiны). Уверсе нешта звiнела, як быццам нехта гуляў на дудачцы (правiльна: iграў на дудачцы); 2) парушэнне лексiчнай спалучальнасцi: На паляўнiчага накiнуўся пажылы мядзведзь (правiльна: стары). Васiль адчуваў сябе адзiночным чалавекам (правiльна: адзiнокiм); 3) выкарыстанне русiзмаў: Народ мог узнаць пра падзеi, якiя былi ў далекiм прошлым. Вумныя i добрыя людзi; 4) неадрозненне адценняў значэння сiнонiмаў цi блiзкiх па значэннi слоў: Ён шырока расчынiў вочы (правiльна: расплюшчыў). Варыць чай (малако) (правiльна: гатаваць чай, парыць малако); 5) неадрозненне паронiмаў (аднакаранёвых слоў з розным значэннем): Абагулiць матэрыял (правiльна: абагульнiць); каменная дорога (правiльна: камянiстая); 6) ужыванне лiшняга слова (плеаназм): Народныя песнi спявалi маладыя маладзiцы (правiльна: спявалi маладзiцы); 7) ужыванне адзiн каля аднаго (або блiзка) аднакаранёвых слоў (таўталогiя): Шмат твораў стварыў Янка Купала для дзяцей; 8) паўтарэнне аднаго i таго ж слова побач: Ён прыехаў з Парыжа. Як толькi ён адчынiў дзверы, людзi кiнулiся да яго; 9) ужыванне слова або выразу iншай стылявой афарбоўкi: Важна разгульвае па мястэчку ўраднiк. Школьнiкi рынулiся ўручаць букеты кветак любiмым настаўнiкам; 10) неапраўданае ўжыванне прастамоўных i дыялектных слоў i выразаў: Высокi ўраджай кiяхоў на палях краiны вывеў гаспадарку на першае месца ў раёне (замест кукурузы); 11) неразмежаванне лексiкi розных гiстарычных эпох: Абдумваючы адказ на пытанне, вучань нахмурыў чало (замест лоб); Лабановiч ведаў, што знойдзе пiсара ў рэстаране (замест карчме); 12) недакладнае ўжыванне асабовых i ўказальных займеннiкаў: Мацi прапанавала сыну налiць сабе чаю (мацi цi сыну?). Настаўнiк параiў вучню прачытаць яго даклад (настаўнiка цi вучня?); 13) беднасць i аднастайнасць сiнтаксiчных канструкцый: Мы жылi ў палатцы. Палатка стаяла на беразе. Ён быў абрывiсты. На беразе раслi сосны. Яны былi стромкiя; 14) неабгрунтаванае выкарыстанне сродкаў сувязi (злучнiкаў, злучальных слоў, пабочных слоў, лексiчных паўтораў) памiж сказамi i сэнсавымi часткамi. Граматычныя памылкi КонсультантПлюс: примечание. В связи с невозможностью по техническим причинам отображения жирного шрифта текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]". Граматычныя - гэта памылкi, дапушчаныя пры ўтварэннi слоў розных часцiн мовы i iх формаў, пабудове словазлучэнняў i сказаў, г.зн. парушэнне словаўтваральнай, марфалагiчнай або сiнтаксiчнай нормаў. Да тыповых граматычных памылак адносяцца: I. Памылкi ў структуры слова 1. Пры ўтварэннi слова: стварацель (правiльна: стваральнiк), Толiн (правiльна: Толеў), ластаўкаў (правiльна: ластаўчын), кароўскае (правiльна: каровiна). 2. Пры ўтварэннi формы: а) назоўнiка: дзвер (правiльна: дзверы), праменнi (правiльна: праменне), медаллю (правiльна: медалём), на жалюзях (правiльна: на жалюзi), кусты ажыннiка (правiльна: ажыннiку), пры доктары (правiльна: пры доктару), кошык яблык (правiльна: яблыкаў); б) прыметнiка: малодшы на пяць гадоў (правiльна: маладзейшы), самы большы будынак (правiльна: самы вялiкi), бачу братава сына (правiльна: братавага); сястра вышэй за мяне (правiльна: вышэйшая); в) лiчэбнiка: дзвюмя камандамi (правiльна: дзвюма), стамi вучнямi (правiльна: ста), паўтарамi кiламетрамi (правiльна: паўтара); г) займеннiка: самаго сябе (правiльна: самога), сваяго народа (правiльна: свайго); сваi пытаннi (правiльна: свае); д) дзеяслова, дзеепрыметнiка, дзеепрыслоўя: iдзець (правiльна: iдзе), говора (правiльна: гаворыць), змяркаць (правiльна: змяркацца), ён было пайшоў (правiльна: быў пайшоў); рассмяяўшаяся дзiця (правiльна: дзiця, якое рассмяялася; рассмяянае); сядзеў, чытая кнiгу (правiльна: чытаючы); е) прыслоўя: свяцiў ярчэе (правiльна: свяцiў ярчэй), паступiў сама наймудрэй (правiльна: сама мудра). II. Памылкi ў структуры словазлучэння 1. Памылкi ў дапасаваннi: тры высокiх будынкi (правiльна: высокiя), два любiмых творы (правiльна: любiмыя), даручыць заданне самiх дзецям (правiльна: самiм). 2. Памылкi ў кiраваннi: дзякаваць настаўнiка (правiльна: настаўнiку), звярнуцца па адрасе (правiльна: на адрас), хварэць грыпам (правiльна: хварэць на грып), пайсцi за хлебам (правiльна: па хлеб), загадчык бiблiятэкай (правiльна: бiблiятэкi), заклапочанасць над пытаннямi (правiльна: заклапочанасць пытаннямi), тры пятыя гектары (правiльна: гектара). III. Памылкi ў структуры сказа 1. Парушэнне межаў сказа: Нам радасна бачыць. Як прыгажэе родны Мiнск. 2. Парушэнне сувязi памiж дзейнiкам i выказнiкам: Вакол вогнiшча сядзелi i размаўлялi група аднакласнiкаў (правiльна: сядзела i размаўляла). Большасць кнiг прачытаны Андрэем (правiльна: прачытана). 3. Парушэнне суаднесенасцi трывання i часу дзеяслоўных формаў: Калi пачалася вайна, яго мабiлiзоўваюць у армiю. Ён накiроўваецца ў Санкт-Пецярбург i з лёгкасцю паступiў у iнстытут. 4. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыслоўнымi зваротамi: Едучы ў цягнiку, у мяне прапалi рэчы. Радуючы Максiма, на вулiцы стала марозна i сонечна. Падыходзячы да школы, мы зайшлi ў клас. 5. Памылкi ў пабудове сказаў з дзеепрыметнымi зваротамi: Каля дарогi ляжалi паваленыя дрэвы бурай (правiльна: паваленыя бурай дрэвы або дрэвы, паваленыя бурай). Пякло нахiленае сонца на захад (правiльна: нахiленае на захад сонца або сонца, нахiленае на захад). 6. Памылкi ў пабудове сказаў з аднароднымi членамi: На пасяджэннi савета класа гаварылi пра збор макулатуры, металалому i аб дапамозе шэфам. 7. Памылкi ў пабудове складаных сказаў: У вобразе дзядзькi Антося аўтар паказвае загубленую маладосць, i ва ўсiм гэтым трэба вiнiць самадзяржаўе. 8. Памылкi пры складаннi сказаў з ускоснай мовай: Ужо неяк пад восень сказала Аленка Сцёпку, што я хачу працягваць вучобу (правiльна: што хоча працягваць вучобу). 9. Пропуск слоў у сказе: Вася хуценька паабедаў i пабег у валейбол (замест гуляць у валейбол). 10. Няўдалы парадак слоў у сказе: Ён выйшаў з ужо кепскiм настроем. 11. Дублiраванне дзейнiка: Мацi, яна заўседы намагалася дапамагчы мне. Граматычныя памылкi, дапушчаныя ў напiсаннi формаў слоў у дыктантах, пры падлiку далучаюцца да арфаграфiчных. Пры гэтым за адну памылку, напрыклад, лiчыцца напiсанне канчатка [-а] ў родным склоне адзiночнага лiку назоўнiкаў воск, жвiр, лёд. Але калi дапушчаны памылкi ў выразах тыпу лiсце дуба - шафа з дубу, падысцi да перахода - не было пераходу праз вулiцу, другога лiстапада - у час лiстападу дрэвы стаяць аголеныя i падобных, кожную такую памылку трэба лiчыць за асобную. Арфаграфiчныя памылкi КонсультантПлюс: примечание. В связи с невозможностью по техническим причинам отображения жирного шрифта текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]". У пiсьмовых работах вучняў могуць быць дапушчаны памылкi, якiя паўтараюцца, аднатыпныя, грубыя (нягрубыя) памылкi. Памылкамi, якiя паўтараюцца, лiчацца памылкi, дапушчаныя ў адным i тым жа слове некалькi разоў (напрыклад, земля, да землi) або ў аднакаранёвых словах (напрыклад, мiлодыя, мiладычны). Памылкi, якiя паўтараюцца, лiчацца за адну. Да аднатыпных адносяцца памылкi на адно правiла, калi выбар правiльнага напiсання вызначаецца аднымi i тымi ўмовамi: зямля, вясна, сцяна ([е], [ё] - [я]); на ўсходзе, ва ўмовах (напiсанне [ў] нескладовага), па-першае, па-другое, па-трэцяе (правапiс прыслоўяў з прыстаўкай [па-], утвораных ад парадкавых лiчэбнiкаў) i г.д. Не квалiфiкуюцца як аднатыпныя напiсаннi, якiя вызначаюцца рознымi ўмовамi аднаго i таго правiла: вясна, зямля, сцяна (правапiс [я] ў першым складзе перад нацiскам - адна памылка), завязь, пояс, месяц (правапiс слоў з каранёвым [я] - другая памылка), сезон, герой, кефiр (напiсанне [е] ў запазычаных словах - трэцяя памылка) i г.д.; на ўсходзе, ва ўмовах (напiсанне [ў] нескладовага пасля галосных у пачатку слова - адна памылка), траўка, шаўковы, воўк (другая памылка), жанчына-ўрач, паўночна-ўсходнi (трэцяя памылка), аўдыторыя, паўза, джоўль (чацвертая памылка) i г.д. Першыя тры аднатыпныя памылкi лiчацца за адну, кожная наступная з аднатыпных - як самастойная. Грубымi лiчацца арфаграфiчныя памылкi на вывучаныя правiлы (перадача акання, якання на пiсьме, правапiс [о, э, а, е, ё, я] ў складаных словах, правапiс прыстаўных галосных i зычных, нескладовага [ў] i [у] складовага, падоўжаных зычных, спалучэнняў зычных, апострафа i мяккага знака, напiсаннi суфiксаў i канчаткаў розных часцiн мовы, [не] з рознымi часцiнамi мовы, напiсаннi слоў розных часцiн мовы разам, асобна або праз злучок i iнш.). Да нягрубых адносяцца арфаграфiчныя памылкi: пры пераносе слоў: а-са-ка замест аса-ка, пра-ўда замест праў-да, се-наў-бо-рка замест се-на-ўбор-ка; няправiльнае ўжыванне вялiкай i малой лiтар у складаных уласных назвах i назвах неславянскага паходжання: Беларускi Дзяржаўны унiверсiтэт; замест Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт; (возера) Рыца; (гара) Манблан; у выбары лiтары [ы, i] пасля прыставак на зычны: безiдэйны (замест безыдэйны); у словах-выключэннях з правiлаў: бонна, мецца; фатаграфiя, матавоз, вустрыца; у напiсаннi прыслоўяў i блiзкiх да iх па значэннi спалучэнняў назоўнiкаў з прыназоўнiкамi: напамяць (замест на памяць), без перастанку (замест бесперастанку); напiсаннi разам i асобна [не] з прыметнiкамi i дзеепрыметнiкамi ў ролi выказнiка: Праца няцяжкая. Праца не цяжкая. Заданне нявыкананае. Заданне не выкананае; напiсаннi [не, нi] ў спалучэннях не хто iншы, як...; нiхто iншы не... Нягрубыя памылкi лiчацца за паўпамылкi. Пунктуацыйныя памылкi КонсультантПлюс: примечание. В связи с невозможностью отображения по техническим причинам текст, выделенный в оригинале жирным шрифтом, заключен в квадратные скобки "[...]", а текст с подчеркиванием - в угловые скобки "<...>". Пунктуацыйныя - гэта памылкi, якiя дапускаюцца вучнямi ў дыктантах, пераказах, сачыненнях i iншых пiсьмовых работах. Яны звязаны з парушэннем пунктуацыйных правiлаў. Класiфiкацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасцi з раздзеламi сiнтаксiсу: знак прыпынку ў канцы сказа; працяжнiк памiж галоўнымi членамi; працяжнiк у няпоўным сказе; знакi прыпынку пры зваротках; знакi прыпынку пры пабочных i ўстаўных канструкцыях; знакi прыпынку пры аднародных членах; знакi прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымi словамi; знакi прыпынку пры адасобленых азначэннях; знакi прыпынку пры адасобленых прыдатках; знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях, выражаных дзеепрыслоўямi; знакi прыпынку пры адасобленых акалiчнасцях, выражаных назоўнiкамi i прыслоўямi; знакi прыпынку пры параўнальных зваротах; знакi прыпынку для выдзялення простай мовы; знакi прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара; знакi прыпынку для выдзялення частак, якiя ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа; знакi прыпынку ў складаназлучаным сказе; знакi прыпынку для раздзялення аднародных частак, што ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа; коска i коска з кропкай для раздзялення частак, якiя ўваходзяць у склад бяззлучнiкавага сказа; двукроп'е i працяжнiк для выдзялення частак, якiя ўваходзяць у склад бяззлучнiкавага складанага сказа. Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя i нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькi ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару i пастаноўкi знака прыпынку вырашаецца з улiкам структуры i сэнсу запiсу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкi, якiя паўтараюцца; калi ўявiць, што адна i тая ж канструкцыя, з адным i тым жа лексiчным напаўненнем паўтараецца ў запiсваемым тэксце некалькi разоў. Грубыми пунктуацыйнымi памылкамi лiчацца тыя, якiя парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пiсьмовага маўлення, таму што з'яўляюцца вынiкам незахавання асноўных пунктуацыйных правiлаў. Нягрубыя пунктуацыйныя памылкi з'яўляюцца вынiкам парушэння другасных, часцей негатыўных (якiя адмяняюць дзеянне асноўных) правiлаў, якiя звычайна прыводзяцца ў заўвагах i рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання цi ўяўляе сабою прыватныя выпадкi пастаноўкi знакаў прыпынку.
3.2. Ацэнка вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў па вучэбным прадмеце "Беларуская лiтаратура" |
![]() | Настоящий федеральный стандарт оценки разработан с учетом международных стандартов оценки и определяет общие понятия оценки, подходы... | ![]() | Министерства образования Республики Беларусь, изменений и дополнений к вышеуказанной инструкции, утвержденных приказом №146 от 14... |
![]() | Понятие оценки бизнеса. Цели оценки бизнеса. Субъект и объект оценки бизнеса. Нормативно-правовое регулирование оценочной деятельности... | ![]() | Об утверждении инструкции о порядке эксплуатации пожарных рукавов в органах и подразделениях по чрезвычайным ситуациям республики... |
![]() | Критерии и показатели оценки результатов учебной деятельности | ![]() | О мероприятиях по предупреждению и ликвидации болезней, отравлений и основных вредителей пчел на территории республики беларусь |
![]() | Существующие методы оценки состояния автомобильных дорог можно разделить по ряду признаков: оцениваемому показателю, полноте охватываемых... | ![]() | С. В. Добриян, заместитель начальника кафедры административного права и управления органами внутренних дел факультета милиции учреждения... |
![]() | Статьей 5 Закона Республики Беларусь от 18 октября 1994 года "О бухгалтерском учете и отчетности" и на основании постановления Совета... | ![]() | Министерство образования Республики Мордовия информирует об утверждении Примерных программ подготовки водителей транспортных средств... |